Медыцынскі аўтапарк рэгіёна папоўнілі 66 адзінак сучаснай тэхнікі. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін перадаў ключы кіраўнікам устаноў аховы здароўя рэгіёна. Дарэчы, новы транспарт набылі за сродкі абласнога і мясцовых бюджэтаў. Гэта звыш 3-ох мільёнаў рублёў. Абнаўленне аўтамабільнага парка ўстаноў аховы здароўя – пытанне своечасовае і важнае. Тэхніка паступіць у гарадскія паліклінікі Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка і ва ўсе цэнтральныя раённыя паліклінікі.
