Падтрымка адораных, маладых і таленавітых. У Віцебску ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзілі лепшых навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры. Цырымонія прайшла ў дзіцячай школе мастацтваў імя Багатырова. Прэміі абласнога Савета дэпутатаў за творчыя дасягненні атрымалі 16 юных музыкаў, вакалістаў і мастакоў з усёй Віцебскай вобласці. Гэта навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры паўночнага рэгіёна. Заслужаныя ўзнагароды творчай моладзі ўручыў Уладзімір Цярэнцьеў.
