Віцебская вобласць прыме ўдзел у беларускім інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Маскве 23-га лістапада. Для прадпрыемстваў і арганізацый паўночнага рэгіёна – гэта ўнікальная магчымасць прадставіць свае прамысловыя і сацыяльныя праекты, а таксама знайсці зацікаўленых інвестараў. Дарэчы, што тычыцца эканамічных паказчыкаў: па выніках 9-ці месяцаў года Віцебская вобласць выканала заданні па паступленнях даходаў у бюджэт, сярэднямесячнай заработнай плаце, уводу жылля і аб’ёмах вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. І стала трэцяй сярод рэгіёнаў Рэспублікі па выкананні паказчыкаў, даведзеных Урадам.