Крэатыўна і без гальштукаў. Мітап маладых педагогаў вобласці прайшоў у Віцебску. Удзел у ім прынялі 160 чалавек – педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі. Мерапрыемства стартавала з прэзентацыі каманд раёнаў. У сваіх візітках маладыя педагогі расказалі пра сябе, свае установы і рэгіёны. Таксама настаўнікі прынялі ўдзел у прадметным квэсце, падчас якога прадэманстравалі не толькі веды, але і зладжанасць камандных дзеянняў. Навінкай сёлетняга мітапу сталі інтэрактыўныя трэнінгі і майстар-класы.