Open post
111 650x366 - Віцебск. Фінальныя паядынкі па тайландскім боксе ў рамках II Гульняў краін СНД (14.08.2023)

Віцебск. Фінальныя паядынкі па тайландскім боксе ў рамках II Гульняў краін СНД (14.08.2023)

Яркія паядынкі, непаўторныя эмоцыі і барацьба да апошняй секунды. На сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску прайшлі фінальныя паядынкі па тайландскім боксе ў рамках II Гульняў краін СНД. У фінальны дзень спартыўнага форуму атлеты разыгралі 14 камплектаў узнагарод.

 

Open post
11 08 zst 650x366 - Гарадок рыхтуецца да правядзення 30-га Дня беларускага пісьменства (11.08.2023)

Гарадок рыхтуецца да правядзення 30-га Дня беларускага пісьменства (11.08.2023)

Свята нацыянальнага маштабу. Праз некалькі тыдняў Гарадок стане літаратурнай сталіцай краіны. У першыя выхадныя верасня тут пройдзе юбілейны 30-ты Дзень беларускага пісьменства. Зараз у райцэнтры актыўна вядуцца падрыхтоўчыя работы. Прыводзяць у парадак дарогі, упрыгожваюць паркі і вуліцы. Новае аблічча набываюць сацыяльныя, культурныя і спартыўныя аб’екты.

Open post
10 08 2 650x366 - «Вахта памяці» у Віцебскім раёне (10.08.2023)

«Вахта памяці» у Віцебскім раёне (10.08.2023)

Рэха вайны. «Вахта памяці» у 5-ы раз аб’яднала гісторыкаў, археолагаў, краязнаўцаў і валанцёраў. На гэты раз у Віцебскім раёне знайшлі астанкі байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод знаходак таксама фрагменты абмундзіравання, асабістыя рэчы салдат і боепрыпасы.

Open post
boks 2 650x366 - II Гульні краін СНД. У Віцебску стартаваў турнір па тайландскім боксе (09.08.2023)

II Гульні краін СНД. У Віцебску стартаваў турнір па тайландскім боксе (09.08.2023)

Моцны характар – яркая гульня. У рамках II Гульняў краін СНД у Віцебску стартаваў турнір па тайландскім боксе. На рынг у Летнім амфітэатры выйдуць больш за 70 спартсменаў з 6-ці краін свету. Яны разыграюць 14 камплектаў узнагарод у мужчынскім і жаночым турнірах. Градус барацьбы падагрэюць тысячы балельшчыкаў, якія наведаюць Летні амфітэатр.

Open post
09 08 650x366 - У Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 25 аддзяленняў Беларускай партыі «Белая Русь» (09.08.2023)

У Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 25 аддзяленняў Беларускай партыі «Белая Русь» (09.08.2023)

Беларуская партыя «Белая Русь». У падмурак партыйнага будаўніцтва закладзена чарговая цаглінка. 25 раённых аддзяленняў Віцебскай вобласці афіцыйна зарэгістраваныя. Урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў прайшла ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, а таксама намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Мерапрыемства аб’яднала каля сотні актывістаў «Белай Русі» – старшыняў і членаў абласнога і раённых аддзяленняў партыі.

Open post
skrin 3 orsha boks 650x366 - II Гульні краін СНД. У Оршы набіраюць абароты спаборніцтвы па боксе (08.08.2023)

II Гульні краін СНД. У Оршы набіраюць абароты спаборніцтвы па боксе (08.08.2023)

Напружаныя і захапляльныя паядынкі. У Оршы набіраюць абароты спаборніцтвы па боксе ў рамках другіх гульняў краін СНД. Лядовая арэна сабрала найлепшых прадстаўнікоў з дзесяці краін свету. Усяго за медалі змагаюцца больш за 130 баксёраў – прадстаўнікі жаночай і мужчынскай моладзі ва ўзросце да 18-ці гадоў.

Open post
07 08 2 650x366 - Першы ў Беларусі рэсурсны цэнтр па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі (07.08.2023)

Першы ў Беларусі рэсурсны цэнтр па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі (07.08.2023)

Першы ў Беларусі рэсурсны цэнтр па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі пачаў працаваць у Віцебскай вобласці. Каардынацыю яго дзейнасці ажыццяўляе Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі. На яго пляцоўках мясцовыя педагогі будуць дзяліцца лепшымі напрацоўкамі, праводзіць семінары-практыкумы, круглыя сталы і канферэнцыі на тэму ваенна-патрыятычнага выхавання. Плануецца правядзенне патрыятычных фестываляў і конкурсаў.

Open post
04 08 1 650x366 - Унікальныя артэфакты XII стагоддзя знойдзены ва Ушацкім раёне (04.08.2023)

Унікальныя артэфакты XII стагоддзя знойдзены ва Ушацкім раёне (04.08.2023)

Унікальныя артэфакты XII стагоддзя знойдзены ва Ушацкім раёне. Двухтыднёвая экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі завяршылася напярэдадні. Спецыялісты працавалі на месцы былой загараднай рэзідэнцыі Полацкіх князёў. Яе даследуюць трэці год.

Open post
v 2 650x366 - У Вiцебскай вобласцi з'явiўся першы камбайнер-тысячнiк (03.08.2023)

У Вiцебскай вобласцi з’явiўся першы камбайнер-тысячнiк (03.08.2023)

Свята на хлебнай нiве. У Вiцебскай вобласцi з’явiўся першы камбайнер-тысячнiк. Iм стау Васiль Косаў – машынiст-трактарыст гаспадаркi «Шайцерава» Верхнядзвiнскага раёна. З першай падчас сёлетняга жнiва перамогай героя-хлебароба павiншаваў старшыня Вiцебскага аблвыканкама Александр Субоцiн.

Open post
03 650x366 - Каманда з Туркменістана першай прыбыла ў Віцебск на II Гульні краін СНД (03.08.2023)

Каманда з Туркменістана першай прыбыла ў Віцебск на II Гульні краін СНД (03.08.2023)

На II Гульні краін СНД у Віцебск першай прыбыла каманда з Туркменістана. Прадстаўнікі муай-тай вырашылі выйграць некалькі дзён для адаптацыі і трэніровак. Спаборніцтвы ў Летнім амфітэатры стартуюць 9-га жніўня.

Posts navigation

1 2 3 7 8 9 10 11 12 13 15 16 17
Scroll to top