Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл адзначаюць сёння ў Беларусі. У Віцебску ўрачыстасці распачаліся каля помніка «Дэсантнікам усіх пакаленняў», а цэнтрам свята традыцыйна стала 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада. Паказальныя выступленні, выставы зброі і спецыяльнай тэхнікі, інтэрактыўныя пляцоўкі. Вайскоўцаў павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Автор: anastasia
Новы памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло (01.08.2023)
Акцэнт на аграрны і кадравы патэнцыял Віцебшчыны. Актыву паўночнага рэгіёну прадставілі новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прызначыў на гэтую пасаду Ігара Брыло. Службовае пасведчанне яму ўручыў кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.
У Віцебску адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу (31.07.2023)
У Віцебску адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу. За год яе аднавілі з руін. Культавы будынак носіць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў складзе гістарычнага цэнтра горада. На ўрачыстым адкрыцці сінагогі сабраліся прадстаўнікі іудзейскай рэлігійнай абшчыны, абласных і гарадскіх уладаў, паслы розных дзяржаў і гараджане.
Пасяджэнне рабочай групы ў Віцебскім аблвыканкаме ў рамках Дзён Пскоўскай вобласці (28.07.2023)
У рамках Дзён Пскоўскай вобласці ў Віцебскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве нашай краіны з расійскім рэгіёнам. У ім прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. Прадстаўнікі абодвух бакоў заўважылі, што Беларусь і Пскоўскую вобласць звязваюць даўнія гістарычныя і культурныя сувязі. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, будаўнічай і транспартнай сферах.
У Віцебску падвялі вынікі работы сферы гандлю (27.07.2023)
Павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці і кантроль за цэнаўтварэннем – прыярытэтныя задачы ў рабоце гандлёвых аб’ектаў Віцебскай вобласці. Вынікі работы сферы гандлю падвялі на пасяджэнні калегіі. З нагоды прафесійнага свята, якое адначаць у нядзелю, лепшыя супрацоўнікі атрымалі падзякі і ўзнагароды.
Віцебскія ратаўнікі зладзілі свята да 170-годдзя пажарнай службы Беларусі (26.07.2023)
Незабыўнае і відовішчнае шоў для дзяцей і дарослых… пад ліўнем. З нагоды 170-годдзя пажарнай службы Беларусі віцебскія ратаўнікі зладзілі свята для гараджан і гасцей горада. Урачысты парад рэтратэхнікі, гінэс-шоу, інтерактыўныя пляцоўкі і святочны канцэрт.
У Сянне адкрылі зернесушыльны комплекс з лініяй падрыхтоўкі зерня і насення (25.07.2023)
Аб’ём інвестыцый складае 17 з паловай мільёнаў рублёў. Праект рэалізавала сялянска-фермерская гаспадарка ў рамках дзяржаўнай праграмы падтрымкі бізнесу. Першая чарга комплексу разлічана на перапрацоўку да 16 тысяч тон збожжа ў год. У перспектыве яго магутнасці будуць павялічаны. Ва ўрачыстым адкрыцці ўнікальнага аб’екта прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
«Вішнёвы фестываль» у Глыбокім (24.07.2023)
На свята завіталі артысты з Расіі, Малдовы, Дагестана, Кітая і Карэі. Вішнёвая сталіца сустракала гасцей не толькі смачнымі пачастункамі. Святочнае шэсце, канцэрт, забег слімакоў і нават урачыстая рэгістрацыя шлюбу.
Гаспадаркі Віцебскай вобласці атрымалі новую тэхніку (21.07.2023)
Збожжаўборачныя камбайны набылі за сродкі рэспубліканскага бюджэту. 25 новых сельскагаспадарчых машын накіруюцца ва ўсе раёны паўночнага рэгіёну і будуць задзейнічаны ва ўборцы сёлетняга ўраджаю.
Дні Пскоўскай вобласці пройдуць у Віцебску (20.07.2023)
Маштабны форум дазволіць жыхарам паўночнага рэгіёну бліжэй пазнаёміцца з культурай, турыстычным патэнцыялам, эканамічнымі рэсурсамі, інвестыцыйнымі магчымасцямі і вытворцамі Пскоўскага рэгіёну. На плошчы Тысячагоддзя разгорнецца грандыёзнае свята з насычанай культурнай праграмай, дзе выступяць лепшыя музычныя калектывы Пскоўскай вобласці. Акрамя таго, шырока будзе прадстаўлена вытворчая і прамысловая сферы. На кірмашы арганізуюць дэгустацыю прадукцыі пскоўскіх вытворцаў.