Інвестыцыйныя праекты, машынабудаўніцтва і нафтахімія. Развіццё супрацоўніцтва з іранскімі рэгіёнамі абмеркавалі падчас сустрэчы кіраўніцтва Віцебскай вобласці з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран ў Рэспубліцы Беларусь. Алірэза Санеі ўпершыню знаходзіцца з рабочым візітам на Віцебшчыне. Менавіта з паўночнага рэгіёна ён пачаў сваё знаёмства з нашай краінай. Пасол Ірана выказаў зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгадных эканамічных і гандлёвых адносін, наладжванні цесных сувязяў з беларускімі вытворцамі сельскагаспадарчай тэхнікі, нафтахімічнай прадукцыі і калійных угнаенняў.
Автор: anastasia
Мадэрнізацыя Віцебскай абласной клінічнай бальніцы і будаўніцтва новага корпуса (20.11.2023)
Новыя ўмовы аховы здароўя. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін азнаёміўся з працэсам мадэрнізацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы і будаўніцтвам новага хірургічнага корпуса. Кіраўнік рэгіёна наведаў абноўленае другое траўматолага-артапедычнае аддзяленне, якое ў верасні аднавіла работу пасля маштабнага рамонту, пагаварыў з пацыентамі.
Мітап маладых педагогаў вобласці прайшоў у Віцебску (17.11.2023)
Крэатыўна і без гальштукаў. Мітап маладых педагогаў вобласці прайшоў у Віцебску. Удзел у ім прынялі 160 чалавек – педагогі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі. Мерапрыемства стартавала з прэзентацыі каманд раёнаў. У сваіх візітках маладыя педагогі расказалі пра сябе, свае установы і рэгіёны. Таксама настаўнікі прынялі ўдзел у прадметным квэсце, падчас якога прадэманстравалі не толькі веды, але і зладжанасць камандных дзеянняў. Навінкай сёлетняга мітапу сталі інтэрактыўныя трэнінгі і майстар-класы.
Віцебская вобласць — у лідэрах па выкананні паказчыкаў, даведзеных Урадам (16.11.2023)
Віцебская вобласць прыме ўдзел у беларускім інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Маскве 23-га лістапада. Для прадпрыемстваў і арганізацый паўночнага рэгіёна – гэта ўнікальная магчымасць прадставіць свае прамысловыя і сацыяльныя праекты, а таксама знайсці зацікаўленых інвестараў. Дарэчы, што тычыцца эканамічных паказчыкаў: па выніках 9-ці месяцаў года Віцебская вобласць выканала заданні па паступленнях даходаў у бюджэт, сярэднямесячнай заработнай плаце, уводу жылля і аб’ёмах вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. І стала трэцяй сярод рэгіёнаў Рэспублікі па выкананні паказчыкаў, даведзеных Урадам.
Валанцёры «сярэбранага» ўзросту сабраліся ў Віцебску на II Злёт (15.11.2023)
«Сярэбраныя валанцёры». Яны знаходзіць сілы і не шкадуюць час, каб дапамагчы тым, хто мае патрэбу. Валанцёры «сярэбранага» ўзросту сабраліся ў Віцебску на II Злёт. У праграме – творчыя нумары мастацкай самадзейнасці, шчырыя і афіцыйныя словы падзякі ў адрас самых актыўных. Ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання Паўночнага рэгіёна дзейнічаюць каля дзвюх з паловай тысяч валанцёраў, каля тысячы з іх – самі людзі паважанага ўзросту.
Пасажырскія перавозкі па правілах: меркаванні супрацоўнікаў галіны (15.11.2023)
Легальна і бяспечна. Пасажырскія перавозкі па правілах. Стварэнне агульнага рэестра легальных перавозчыкаў – гэта неабходнасць і дазволіць пасажырам атрымаць гарантыі бяспекі, а таксама забяспечыць дадатковыя паступленні падаткаў у бюджэт, – упэўнены дырэктар Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Аператар перавозак» Аляксей Доўгі. Зараз у паўночным рэгіёне больш за 140 афіцыйных перавозчыкаў – штодзень звыш 600 маршрутных мікрааўтобусаў выходзяць у рэйс і перавозяць пасажыраў па Віцебску і вобласці. Напярэдадні на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмеркавалі праект Указа, які рэгулюе адносіны ў сферы аўтамабільных пасажырскіх перавозак.
У Віцебску пакажуць карціны 29-га Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (14.11.2023)
Ад анімацыі да дакументальных фільмаў. У Віцебску пакажуць карціны 29-га Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Ён стартуе 17 лістапада і будзе ладзіцца на працягу тыдня. Сёлета ўпершыню пройдзе адзінае адкрыццё кінафестывалю па ўсёй краіне. Фестывальныя кінастужкі можна будзе ўбачыць у рэгіёнах у тыя ж дні, што і на сталічных экранах. У Віцебску пакажуць 13 мастацкіх і дакументальных фільмаў.
У Полацку больш за 80 навабранцаў вайсковай часці 5524 прынялі прысягу (13.11.2023)
Святы абавязак, гонар і хваляванне. Больш за 80 навабранцаў вайсковай часці 5524 напярэдадні прынялі прысягу. Гэтай восенню яны папоўнілі рады 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады. Урачыстая цырымонія прайшла ў самым сэрцы Полацка – каля помніка вызваліцелям. У гэтым знакавым месцы маладыя вайскоўцы вымавілі словы клятвы на вернасць Радзіме.
У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу па ахове працы па выніках 2022-га года (13.11.2023)
Прафілактыка, папярэджанне і зніжэнне вытворчага траўматызму. У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы па выніках 2022-га года. У ім прынялі ўдзел больш за 200 арганізацый рэгіёна. Узнагародамі адзначаны пераможцы ў чатырох намінацыях. Яшчэ 8 арганізацый атрымалі лісты падзякі ад старшыні Віцебскага аблвыканкама за сур’ёзны ўклад у рэалізацыю асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы і ўвагу да пытанняў прафілактыкі траўматызму на рабочых месцах.
Уладзімір Цярэнцьеў сустрэўся з калектывам Віцебскага філіяла прадпрыемства «Белпошта» (10.11.2023)
Будучая электаральная кампанія, перспектывы Беларускай партыі «Белая Русь», роля дэпутата і змены ў заканадаўстве. Пра гэта і не толькі ішла размова на сустрэчы старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў з працоўным калектывам Віцебскага філіяла прадпрыемства «Белпошта». Уладзімір Цярэнцьеў расказаў кіраўніцтву і спецыялістам пра створаныя акругі, задачы дэпутатаў гарадскога і абласнога ўзроўню, а таксама пра ўдзел кожнага грамадзяніна ў жыцці краіны.