Бездакорная служба на працягу дзесяцігоддзяў. Напярэдадні дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, які адзначаецца сёння, віцебскія праваахоўнікі павіншавалі ветэранаў ведамства. У абласным цэнтры па традыцыі мерапрыемства ладзілася ва упраўленні ўнутраных спраў. Праваахоўнікі выказалі словы ўдзячнасці ветэранам за бездакорную службу і актыўную жыццёвую пазіцыю, за прафесійны вопыт, які яны перадаюць моладзі. І такім чынам робяць уклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Автор: anastasia
У Віцебску ўзнагародзілі лепшых навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры (09.11.2023)
Падтрымка адораных, маладых і таленавітых. У Віцебску ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзілі лепшых навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры. Цырымонія прайшла ў дзіцячай школе мастацтваў імя Багатырова. Прэміі абласнога Савета дэпутатаў за творчыя дасягненні атрымалі 16 юных музыкаў, вакалістаў і мастакоў з усёй Віцебскай вобласці. Гэта навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры паўночнага рэгіёна. Заслужаныя ўзнагароды творчай моладзі ўручыў Уладзімір Цярэнцьеў.
Дэлегацыя Віцебскай вобласці вярнулася з 6 Кітайскай міжнароднай выставы імпарту (08.11.2023)
Новы віток у міжнародных адносінах. Дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Субоціным вярнулася з шостай Кітайскай міжнароднай выставы імпарту ў Шанхаі. 7 лістапада ў яе рамках прайшоў дзень паўночнага рэгіёна. Сваю прадукцыю прадставілі звыш 10-ці прадпрыемстваў нашай вобласці.
Установам аховы здароўя Віцебскай вобласці ўрачыста ўручылі ключы ад новых аўтамабіляў (04.11.2023)
Медыцынскі аўтапарк рэгіёна папоўнілі 66 адзінак сучаснай тэхнікі. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін перадаў ключы кіраўнікам устаноў аховы здароўя рэгіёна. Дарэчы, новы транспарт набылі за сродкі абласнога і мясцовых бюджэтаў. Гэта звыш 3-ох мільёнаў рублёў. Абнаўленне аўтамабільнага парка ўстаноў аховы здароўя – пытанне своечасовае і важнае. Тэхніка паступіць у гарадскія паліклінікі Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка і ва ўсе цэнтральныя раённыя паліклінікі.
У Верхнядзвінску адкрылі мост (03.11.2023)
Напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі па ўсёй краіне адкрываюцца новыя сацыяльна-значныя аб’екты. За некалькі дзён да дзяржаўнага свята падарунак атрымаў Верхнядзвінск – шырокі і трывалы мост, які злучыў Заходнюю Дзвіну з Дрысай. На гэтым святочныя прэзенты верхнядзвінцам не скончыліся. На адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў урачыста адкрылі мадэрнізаваную сталовую.
У Лепелі прайшоў другі этап абласнога форуму маладых спецыялістаў (03.11.2023)
У Лепелі прайшоў другі этап абласнога форуму маладых спецыялістаў. У ім прынялі ўдзел больш за сто чалавек з 8 раёнаў Віцебскай вобласці. Моладзь азнаёмілася з работай прадпрыемстваў, асаблівасцямі вытворчасцяў, са славутасцямі раёна. На дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі важныя і актуальныя пытанні. Да форуму маладых спецыялістаў далучыўся намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
У Гарадоцкім раёне адкрылі аб’екты для дзяцей (02.11.2023)
Карысныя адкрыцці для дзяцей у Гарадоцкім раёне. У дзіцячым садзе №3 райцэнтра пасля рамонту зноў запрацаваў басейн. А ў Межанскай сярэдняй школе імя Арсенція Казлова адкрылі музейны пакой «Памяць і боль Межанскай зямлі». Ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.
Выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Оршы (01.11.2023)
У Аршанскім раёне ўвялі ў эксплуатацыю комплекс па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў. У адкрыцці аб’екта прынялі ўдзел прадстаўнікі камунальных службаў з усіх абласцей краіны. Яны сабраліся на выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На ім разгледзелі таксама работу вода-каналізацыйнай сістэмы і ачышчальных збудаванняў і ход капітальнага рамонту жылых дамоў.
Праект «Інфарматыка без разеткі» запусцілі ў дзіцячым садзе №19 г. Віцебска (31.10.2023)
Інтэлектуальныя здольнасці маленькіх віцяблян будуць развіваць па ўнікальнай методыцы Парка высокіх тэхналогій. Праект «Інфарматыка без разеткі» запусцілі ў дзіцячым садзе №19. Яго мэта – фарміраванне ў дзяцей навыкаў лагічнага мыслення і аналізу інфармацыі. Фармат незвычайны. Замест заняткаў з камп’ютарамі – цікавыя гульні.
У Віцебскай вобласці адкрыліся дзіцячыя аздараўленчыя лагеры (30.10.2023)
У Віцебскай вобласці падчас восеньскіх школьных канікулаў у аздараўленчых лагерах адпачнуць каля 11 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Лагеры адкрыліся на базе агульнаадукацыйных і спартыўных школ рэгіёна. Усяго падчас канікулаў будуць працаваць 250 прышкольных лагераў. І адзін загарадны з кругласутачным знаходжаннем, дзе змогуць з карысцю адпачыць 50 школьнікаў.