«Памяць пакаленняў». У Суражы Віцебскага раёна прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю вызвалення гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прынялі ўдзел мясцовыя жыхары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў. Два дзясяткі аўтамабіляў і больш за паўсотні чалавек далучыліся да аўтапрабегу па памятных месцах Суражскай зоны.
Автор: anastasia
У паўночным рэгіёне выпаў першы снег (26.10.2023)
У паўночным рэгіёне выпаў першы снег. У Віцебску вышыня снежнага покрыва складае адзін сантыметр, а ў Сянне – да пяці. Ападкі ў выглядзе мокрага снегу прынеслі атмасферныя франты цыклону з цэнтрам над Польшчай.
У Віцебскай вобласці ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў (26.10.2023)
У Віцебскай вобласці ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў. Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 года. Колькасць выбарчых акруг зацвердзілі на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта. На Віцебшчыне сфарміраваны 14 акруг па парламенцкіх выбарах, а таксама 60 акруг, неабходных для правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання.
Мы в Телеграм
Прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа (25.10.2023)
Прэм’ера ў тэатры. Коласаўцы рыхтуюць пастаноўку паводле п’есы сучаснага расійскага драматурга Уладзіміра Гуркіна «Саня, Ваня, з імі Рымас». П’еса напісана ў 2005 годзе разам з вядомымі драматургічнымі творамі «Прыбайкальская кадрыль» і «Любоў і галубы». І ўваходзіць у склад трылогіі так званых «вясковых гісторый». На беларускую мову яе пераклаў Пятро Ламан. Пастаноўку ў коласаўскім тэатры ажыццявіў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў.
Дарожныя службы Віцебскай вобласці перайшлі на зімовае ўтрыманне дарог (24.10.2023)
Дзеля бяспечнага і бесперабойнага руху аўтатранспарту. Дарожныя службы Віцебскай вобласці перайшлі на зімовае ўтрыманне дарог. Для іх апрацоўкі штогод нарыхтоўваюць не менш за сто тысяч тон супрацьгалалёдных сумесяў. Задзейнічаюць тэхніку і неабходнае абсталяванне, а таксама мабільныя брыгады для патрулявання найбольш небяспечных участкаў магістраляў.
Дэсантнікі 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады ўрачыста развіталіся з баявым сцягам (23.10.23)
Пад гукі аркестра. У Віцебску дэсантнікі ўрачыста развіталіся з баявым сцягам 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Урачыстая цырымонія прайшла на знакавым месцы – плошчы Перамогі. Больш за 150 вайскоўцаў звольненыя ў запас. За іх плячыма – усе складанасці службы: скачкі з парашутам і месяцы на палігонах. У бліжэйшыя дні хлопцы вернуцца дадому, дзе іх чакаюць родныя і блізкія. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ветэраны злучэння, якія пажадалі юнакам знайсці сябе ў жыцці і адзначылі, што былых дэсантнікаў не бывае.
Дэлегацыя Віцебскай вобласці на міжнародным медыяфоруме ў Пскове (20.10.2023)
Асаблівасці работы СМІ ў сучасных умовах, нюансы рэгіянальнай журналістыкі і барацьба з фэйкамі. У Пскове завяршыўся 4-ы міжнародны медыяфорум. Сёлета ён сабраў звыш 200 ўдзельнікаў. Гэта журналісты, эксперты, супрацоўнікі прэс-службаў з розных рэгіёнаў Расіі і краін Балтыі. Беларусь на форуме прадстаўляла дэлегацыя Віцебскай вобласці.
Мы в Телеграм
Тыдзень бацькоўскай любові ў Віцебску (20.10.2023)
Кветкі, цёплыя словы і падарункі прымаюць мамы і таты ў Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме №2. За тыдзень бацькоўскай любові тут нарадзіліся 24 немаўляці. Павіншаваць сем’і з галоўнай падзеяй у жыцці вырашылі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і абласной арганізацыі «Белая Русь» Уладзімір Цярэнцьеў і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання. У рамках тыдня бацькоўскай любові сем’і, у якія з’явіліся дзеці, высадзілі дрэвы ў алеі туй, закладзенай на тэрыторыі Віцебскага гарадскога клінічнага радзільнага дома №2.
Вакцынацыя ў Віцебску (19.10.2023)
Супраць вірусаў. Час паклапаціцца пра сваё здароўе і зрабіць прышчэпкі ад грыпу, – запэўніваюць спецыялісты. І заахвочваюць на ўласным прыкладзе. Вакцынацыю прайшлі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі і галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч разам са сваімі калегамі.
Сучасную шматпавярхоўку ў Глыбокім пабудуюць да вясны (18.10.2023)
Шасцідзесяцікватэрны дом плануюць здаць ў эксплуатацыю ў красавіку. Агульная плошча – каля трох з паловай тысяч квадратных метраў. У кватэры ў новенькім доме заселяцца тыя, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяў у чарзе. Частка кватэр – гэта арэнднае жыллё для маладых спецыялістаў – медыкаў, настаўнікаў і ваеннаслужачых. Каля двух дзясяткаў кватэр тут будуюць для шматдзетных сем’яў.