Пасяўная кампанія набірае тэмп у Віцебскай вобласці. Аграрыі рэгіёна ўжо засеялі яравымі зерневымі каля 20 працэнтаў плошчаў.
Глядзіце наш рэпартаж з палёў Віцебскага раёна.
Пасяўная кампанія набірае тэмп у Віцебскай вобласці. Аграрыі рэгіёна ўжо засеялі яравымі зерневымі каля 20 працэнтаў плошчаў.
Глядзіце наш рэпартаж з палёў Віцебскага раёна.
Старажытны абрад беларусаў «Засеўкі» даў старт пасяўной кампаніі ў Віцебскай вобласці. Правялі яго на палетках Аршанскага раёна. Да свята першай баразны далучыліся прадстаўнікі абласных уладаў, старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці.
Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Дзеркач правёў маніторынг стабілізацыйных фондаў. Гародніна ад айчынных вытворцаў: наяўнасць у сховішчах і на паліцах гандлёвых сетак, якасць і розніца ў коштах.
Штодня капрызы надвор’я ўносяць карэктывы ў планы вясенніх палявых работ. Летась у першыя дні красавіка ў раёнах ужо кіпела работа на палях. Сёлета аграрыі выйдуць у поле не раней 10-га. Бездакорна падрыхтаваць тэхніку да пасяўной імкнуцца механізатары гаспадаркі «Рудакова», што пад Віцебскам. Тут плошча яравой сяўбы складае каля 6 тысяч гектараў.
Нашы карэспандэнты пабывалі ў гаспадарцы.
У Аршанскім раёне пад яравыя збожжавыя і зерне-бабовыя адведзена звыш 8-мі тысяч гектараў. Плошчы не малыя. Засеяць іх у аптымальныя тэрміны магчыма толькі пры ўмове якаснай падрыхтоўкі.
Як да гарачага часу пасяўной рыхтуецца прадпрыемства «Маяк Высокае»? Там пабывалі нашы карэспандэнты.