Незвычайную карту Прыдзвінскага краю вышываюць віцебскія майстры. Паўночны рэгіён далучыўся да ўнікальнага праекта, што аб’яднаў рамеснікаў па ўсёй краіне. Браслаўскія берасцянікі, міёрскія валёнкі, сенненская выцінанка. На палатне кожны з раёнаў вобласці будзе прадстаўлены выявай аднаго з культурных сімвалаў мясцовасці.
Рубрика: Культура
Выстава «ДЭКАРТ-22. Выбранае» адкрылася ў Віцебску (відэа)
Выстава «ДЭКАРТ-22. Выбранае» адкрылася ў Віцебску. На ёй прадстаўлены лепшыя творы 5-га Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў. У экспазіцыі – тэкстыль, кераміка, шкло, батык і метал. Вялікі мастацкі праект аб’яднаў творчых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Выстава і фотаатэлье. Віцебская Ратуша прэзентавала новы праект (відэа)
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася інтэрактыўная прастора «Пра фота: гісторыя фатаграфіі XIX — пачатку XX стагоддзя». Гэта выставачная зала і фотаатэлье. Тут наведвальнікі могуць стаць героямі вінтажнай фотасесіі або прымераць на сябе ролю фатографа. Новая экспазіцыя расказвае пра даўнія традыцыі фотамастацтва, знаёміць з работамі віцебскіх фатографаў-аматараў і прафесіяналаў.
«Дакраніся» — дабрачынны праект абласной бібліятэкі (відэа)
Дабрачынны праект «Дакраніся» рэалізуе Віцебская абласная бібліятэка. Спецыялісты ўстановы ствараюць тактыльныя полісэнсорныя кнігі для дзяцей з парушэннямі зроку. Ад распрацоўкі макета кнігі да яго ўвасаблення праходзіць каля 3-ох месяцаў. Самаробныя фаліянты напоўнены рэльефнай і кропкавай інфармацыяй. Гэта дапамагае маленькім чытачам лепш спазнаць навакольны свет і пазнаёміцца са шрыфтам Брайля.
У вёсцы Заронава пад Віцебскам гукалі вясну (відэа)
У вёсцы Заронава пад Віцебскам развіталіся з зімой. Тут зладзілі старажытнае свята «Гуканне вясны». Прыроду будзілі гучнымі спевамі і вясёлымі карагодамі. Вясну заклікалі з дапамогай птушак, зробленых з паперы і выпечаных з цеста.
Глядзіце наш рэпартаж пра адну з самых жыццесцвярджальных традыцый народнага календара беларусаў.
Квіткі на канцэрты «Славянскага базару» паступілі ў продаж (відэа)
Продаж квіткоў на 32-гі Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стартаваў 6 сакавіка. На працягу тыдня набыць білеты можна са зніжкамі. Пра тое, якія яшчэ навінкі і сюрпрызы падрыхтаваны сёлета, арганізатары форуму расказалі журналістам.
На брыфінгу пабывалі і нашы карэспандэнты.
Мультыжанравы фестываль #СУПРЭМШТОРМ_НОЧ пройдзе у Віцебску (відэа)
У Віцебску ў чацвёрты раз пройдзе ўнікальны начны мультыжанравы фестываль #супрэмшторм_ноч. Падрабязнасці арганізатары паведамілі журналістам падчас прэс-канферэнцыі. Інтэрактыўны праект пачнецца ўвечары і перацячэ ў ноч з 25-га на 26-га лютага. Канцэртную залу «Віцебск» падзеляць на лакацыі. І на працягу некалькі гадзін тут будзе адбывацца сапраўдная бітва мастакоў. Лейтматывам арт-батлу стане творчасць Казіміра Малевіча.
Выстава вядомай сям’і мастакоў Мядзвецкіх адкрылася ў Віцебску (відэа)
У Мастацкім музеі Віцебска адкрылася выстава да 70-годдзя Віктара Мядзвецкага. У экспазіцыі работы юбіляра і двух яго сыноў. Жывапіс Віктара Мядзвецкага спалучае абстракцыю, сімвалізм і алегорыю. Работы Сяргея і Аляксея выкананы пераважна ў рэалістычнай манеры. Тым не менш, у карцінах малодшых Мядзвецкіх прыкметны прафесійны і духоўны ўплыў бацькі.
Фотавыстава Вольгі Бураковай «Дайте свет!» (відэа)
Віцебскі фотаклуб «Старая Ратуша» прэзентаваў чарговую персанальную выставу. Аўтар работ – фатограф-аматар Вольга Буракова. Яна асаблівае значэнне надае святлу, якое стварае атмасферу і настрой. Галоўны герой прадстаўленых работ – Віцебск.
Віцебск хоча займець свой талісман (відэа)
Конкурс на стварэнне талісмана горада абвешчаны ў Віцебску. Гэта частка пілотнага праекта «Васільковы край», які рэалізуецца ў паўночным рэгіёне з мэтай развіцця турызму. Прыняць удзел у конкурсе могуць як індывідуальныя аўтары, так і цэлыя калектывы. Узроставых або геаграфічных абмежаванняў няма. Кожны ўдзельнік можа прадставіць любую колькасць праектаў.
Што неабходна зрабіць? Вось інструкцыя ад гарвыканкама.