У Віцебску прайшоў абласны форум вучняў педагагічных класаў. Яго удзельнікамі сталі больш за 250 школьнікаў з усіх раёнаў вобласці. Старшакласнікі пабывалі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава. Тут для школьнікаў арганізавалі квэсты, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы.
Рубрика: образование
«Лясная акадэмія» ў дзіцячым садку №35 Віцебска (відэа)
Дашкольнае лясніцтва «Лясная акадэмія» адкрылася на базе дзіцячага сада №35 Віцебска. Юным лесаводам пашылі форму. Яны выглядаюць як сапраўдныя дарослыя супрацоўнікі лясніцтваў. Падчас заняткаў дзеці будуць вывучаць правілы паводзін у лесе, знаёміцца з навакольным асяроддзем. Усё для таго, каб сфарміраваць у дашкольнікаў экалагічную культуру і прывіць любоў да прыроды.
Лепшая сельская школа вобласці знаходзіцца ў Дубровенскім раёне (відэа)
Лепшая сельская школа Віцебскай вобласці знаходзіцца ў аграгарадку Асінторф Дубровенскага раёна. Установа была адзначана за выдатныя паказчыкі па павышэнні якасці адукацыі і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.
Чым напоўнены будні асінторфскіх школьнікаў, ведае Марыя Дзекан.
Школьнікі Віцебскай вобласці заваявалі больш за усіх дыпломаў (відэа)
Каманда Віцебскай вобласці стала мацнейшай у краіне на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Школьнікі паўночнага рэгіёна заваявалі 111 дыпломаў. Больш за ўсё ўзнагарод атрымалі знаўцы матэматыкі, інфарматыкі і грамадазнаўства.
У чым сакрэт поспеху? З пераможцамі інтэлектуальнага спаборніцтва сустрэлася Вікторыя Гір’ятовіч.
Студэнтка з Кітая Чжан Нін перамагла ў конкурсе «Грацыя International» (відэа)
Пераможцай 4-га Адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці «Грацыя International» стала прадстаўніца ВДУ імя Машэрава з Кітая Чжан Нін. Фінал шоу ладзіўся ў Віцебску. У ім прынялі ўдзел студэнткі з 9 краін, якія вучацца ў беларускіх ВНУ. Конкурс падзялілі на два этапы. Першы ўключаў прыгатаванне нацыянальных страў, а другі – дэманстрацыю аратарскага майстэрства, дэфіле і творчы нумар.
Школьныя абеды. Эксперымент працягваецца (відэа)
Эксперымент па арганізацыі харчавання школьнікаў працягваецца ў Беларусі. Мэта – удасканаліць школьныя сняданкі і абеды, улічваючы пажаданні дзяцей і іх бацькоў. У Віцебскай вобласці ў эксперыменце ўдзельнічаюць некалькі ўстаноў. У іх ліку адна з гімназій абласнога цэнтра, школа ў Лёзненскім раёне і сярэдняя школа №2 Гарадка.
Як змянілася меню? Ці задаволены абедамі гарадоцкія школьнікі?
Адказы ў нашым сюжэце.