Захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі — галоўная тэма Паслання Прэзідэнта да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Сярод запрошаных у Палацы Рэспублікі больш як 240 чалавек — дэлегаты ад Віцебскай вобласці. Уважліва слухалі Пасланне ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Сваімі ўражаннямі і думкамі наконт пачутага падзяліліся студэнты і выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і супрацоўнікі прадпрыемства энергетыкі.
Рубрика: общество
Месячнік па навядзенні парадку стартаваў у Віцебскай вобласці (відэа)
У Віцебскай вобласці пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Зрабіць свой унёсак можа кожны жыхар Прыдзвінскага краю. Наш карэспандэнт Сяргей Іскол пацікавіўся ў жыхароў Віцебска, ці гатовыя яны далучыцца да агульнай справы.
Студэнтка з Кітая Чжан Нін перамагла ў конкурсе «Грацыя International» (відэа)
Пераможцай 4-га Адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці «Грацыя International» стала прадстаўніца ВДУ імя Машэрава з Кітая Чжан Нін. Фінал шоу ладзіўся ў Віцебску. У ім прынялі ўдзел студэнткі з 9 краін, якія вучацца ў беларускіх ВНУ. Конкурс падзялілі на два этапы. Першы ўключаў прыгатаванне нацыянальных страў, а другі – дэманстрацыю аратарскага майстэрства, дэфіле і творчы нумар.
Майстры з розных рэгіёнаў Беларусі вышываюць карту краіны (відэа)
Незвычайную карту Прыдзвінскага краю вышываюць віцебскія майстры. Паўночны рэгіён далучыўся да ўнікальнага праекта, што аб’яднаў рамеснікаў па ўсёй краіне. Браслаўскія берасцянікі, міёрскія валёнкі, сенненская выцінанка. На палатне кожны з раёнаў вобласці будзе прадстаўлены выявай аднаго з культурных сімвалаў мясцовасці.
Урок памяці з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні ў гімназіі №3 Віцебска (відэа)
22 сакавіка па ўсёй краіне ўзгадваюць трагедыю вёскі Хатынь, якая была спалена разам з жыхарамі 80 гадоў таму. У школах прайшлі ўрокі памяці. У гімназіі №3 горада Віцебска імя Пушкіна актыўна займаюцца даследчай работай. Тут створаны Музей былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Урок памяці для старшакласнікаў наведаў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Ігар Белавусаў. Размова ішла пра новыя факты, якія раскрыліся падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
Школьныя абеды. Эксперымент працягваецца (відэа)
Эксперымент па арганізацыі харчавання школьнікаў працягваецца ў Беларусі. Мэта – удасканаліць школьныя сняданкі і абеды, улічваючы пажаданні дзяцей і іх бацькоў. У Віцебскай вобласці ў эксперыменце ўдзельнічаюць некалькі ўстаноў. У іх ліку адна з гімназій абласнога цэнтра, школа ў Лёзненскім раёне і сярэдняя школа №2 Гарадка.
Як змянілася меню? Ці задаволены абедамі гарадоцкія школьнікі?
Адказы ў нашым сюжэце.
Новая палітычная партыя «Белая Русь» створана ў Беларусі (відэа)
Новая палітычная партыя «Белая Русь» створана ў Беларусі. Устаноўчы з’езд напярэдадні прайшоў у Мінску. Ад Віцебскай вобласці ў ім прынялі ўдзел 122 дэлегаты. Гэта людзі розных прафесій – работнікі аховы здароўя, адукацыі, аграпрамысловага комплексу. Больш за 70% удзельнікаў з’езда – прадстаўнікі сацыяльнай сферы.
Цяжкі і энергічны хакейны матч – паядынак «Віцебска» і «Юнацтва» (відэа)
Амаль 4 гадзіны працягваўся матч чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф паміж «Віцебскам» і сталічным «Юнацтвам». Матч стаў сёмым па працягласці за ўсю гісторыю беларускага хакея. Ва ўпартым супрацьстаянні мінчане ўсё ж перамаглі.
Сяргей Місурагін з падрабязнасцямі.
Мільён кветак на вуліцах Віцебска. Зелянбуд рыхтуецца расквеціць горад (відэа)
Больш за мільён кветак гэтай вясной з’явіцца на клумбах Віцебска. Аксаміткі і цынерарыі, гацаніі, петуніі і бягоніі расквецяць летні горад. Спецыялісты прадпрыемства «Віцебскі Зелянбуд» разпікіравалі ўжо больш за 250 тысяч раслін. Высадка кветак на клумбы пачнецца ў красавіку.
Аляксандр Субоцін уручыў пашпарты таленавітым старшакласнікам (відэа)
15 сакавіка ў Беларусі – Дзень Канстытуцыі. Адна з традыцый свята – акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі». Сёлета ў яе межах пашпарты атрымалі больш як 300 старшакласнікаў Віцебскай вобласці. Ва ўрачыстай атмасферы першы дарослы дакумент 20-ці школьнікам уручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Маладыя людзі прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу з кіраўніком вобласці.