Open post
ремонт

Віцебскія аграрыі рыхтуюць тэхніку да пасяўной (відэа)

Аграрыі Віцебскай вобласці рыхтуюць тэхніку да вясенніх палявых работ. Наладка трактароў і агрэгатаў вядзецца ў майстэрнях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і на базе Заходне-Дзвінскага міжрайаграсэрвіса.

Іна Кірэенкава высвятляла, ці паспеюць усё адрамантаваць да 1 красавіка.

Open post
БЧ

Мікалай Кужалевіч – «Чалавек года Віцебшчыны» (відэа)

Адзін з лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2022» – машыніст цеплавоза Лакаматыўнага дэпо Віцебск Мікалай Кужалевіч. За «рулём» рэйкавага транспарту мужчына працуе больш за 30 гадоў.

Open post
конкурс

V Рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства праходзіць у Віцебскай вобласці (відэа)

У Віцебскай вобласці стартаваў рэгіянальны этап V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства навучэнцаў і студэнтаў. Свае кампетэнцыі маюць прадэманстраваць прадстаўнікі 27 устаноў прафтэхадукацыі і ВНУ рэгіёна. Лепшыя прымуць удзел у фінале конкурсу, які запланаваны на май бягучага года.

Open post
теплицы

У цяпліцах пад Віцебскам вось-вось паспеюць агуркі (відэа)

За акном снег, а ў цяпліцах камбіната пад Віцебскам зелянее агурочнік. У першыя дні новага года пад штучным сонцам распусціліся жоўтыя агурочныя кветкі. Зусім хутка тут пачнуць збіраць першы сёлета ўраджай.

У тропіках паблізу абласнога цэнтра пабывала наша здымачная група.

Open post
Сессия

Прадпрыемствы Віцебска сёлета спрацавалі лепш, чым летась (вiдэа)

Прадпрыемствы Віцебска сёлета атрымалі большы чысты прыбытак, чым летась. Сумы падаткаў, што паступілі ў гарадскі бюджэт, таксама ўзраслі. Аб гэтым было заяўлена на сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Open post
Витязь

«Віцязь» будзе выпускаць значна больш тэлевізараў (відэа)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Віцязь» плануе выпусціць 500 тысяч тэлевізараў. Гэта рэкордная лічба за апошнія гады. Пры гэтым у 2023-м яе плануюць павялічыць амаль у паўтара раза. Пра амбіцыйныя праекты завода і планы на будучае ішла размова са старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Аляксандр Субоцін азнаёміўся з вытворчасцю, а таксама правёў на прадпрыемстве асабісты прыём грамадзян.

Open post
Дубровно

У Дубровенскім раёне шукаюць гаспадароў для былога манастыра (вiдэа)

У Дубровенскім раёне прапануюць інвестарам будынак былога манастыра бернардынцаў 17-га стагоддзя. Яго гатовыя перадаць бязвыплатна пад рэалізацыю бізнес-ідэі. Сярод аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, таксама школа і дзіцячы садок. Іх плануюць прадаць праз аўкцыёны.

Падрабязнасці ў нашым сюжэце.

Open post
Витебскдрев

Предприятие в Витебске занялось производством уникальных плит MDF (видео)

ОАО «Витебскдрев» разработало технологию и наладило выпуск влагостойкой плиты MDF. Этот материал используется в строительстве и мебельном производстве. Такая древесноволокнистая плита подходит для помещений с высокой влажностью.

Все подробности в нашем сюжете.

Scroll to top