Пасяўная кампанія набірае тэмп у Віцебскай вобласці. Аграрыі рэгіёна ўжо засеялі яравымі зерневымі каля 20 працэнтаў плошчаў.
Глядзіце наш рэпартаж з палёў Віцебскага раёна.
Пасяўная кампанія набірае тэмп у Віцебскай вобласці. Аграрыі рэгіёна ўжо засеялі яравымі зерневымі каля 20 працэнтаў плошчаў.
Глядзіце наш рэпартаж з палёў Віцебскага раёна.
Штодня капрызы надвор’я ўносяць карэктывы ў планы вясенніх палявых работ. Летась у першыя дні красавіка ў раёнах ужо кіпела работа на палях. Сёлета аграрыі выйдуць у поле не раней 10-га. Бездакорна падрыхтаваць тэхніку да пасяўной імкнуцца механізатары гаспадаркі «Рудакова», што пад Віцебскам. Тут плошча яравой сяўбы складае каля 6 тысяч гектараў.
Нашы карэспандэнты пабывалі ў гаспадарцы.
У Аршанскім раёне пад яравыя збожжавыя і зерне-бабовыя адведзена звыш 8-мі тысяч гектараў. Плошчы не малыя. Засеяць іх у аптымальныя тэрміны магчыма толькі пры ўмове якаснай падрыхтоўкі.
Як да гарачага часу пасяўной рыхтуецца прадпрыемства «Маяк Высокае»? Там пабывалі нашы карэспандэнты.
Аграрыі Віцебскай вобласці рыхтуюць тэхніку да вясенніх палявых работ. Наладка трактароў і агрэгатаў вядзецца ў майстэрнях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і на базе Заходне-Дзвінскага міжрайаграсэрвіса.
Іна Кірэенкава высвятляла, ці паспеюць усё адрамантаваць да 1 красавіка.