Аграрыі Віцебскай вобласці прыступілі да ўкосу траў. Сёлета ім неабходна нарыхтаваць звыш мільёна тон травяных кармоў. Разам з тым у паўночным рэгіёне завяршаецца сяўба позніх яравых культур. Наша здымачная група адправілася на бешанковіцкія палі, каб даведацца чым напоўнены будні працаўнікоў вёскі.