Усе выхадныя Гарадок быў месцам прыцягнення тых, хто любіць роднае слова. Другі дзень юбілейнага свята беларускага пісьменства таксама быў насычаны цікавымі падзеямі. Тут працавалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі, ладзіўся гастрафэст, заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы конкурсу сярод журналістаў, якія вялі рэпартажы з палёў падчас ўборачнай кампаніі.
Метка: День белорусской письменности
ХХХ Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку. Дзень першы (04.09.2023)
ХХХ юбілейны Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Гарадку. Напрацягу двух дзён райцэнтр нагадвае вялізную святочную пляцоўку. У праграме Дня беларускага пісьменства мерапрыемствы, якія зацікавяць прыхільнікаў кнігі і тых, хто жадае карысна правесці час. Фестываль кнігі і прэсы, прэзентацыі, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі і тэматычныя выставы, моладзевыя праекты і конкурсы для дзяцей.
Гарадок рыхтуецца да правядзення 30-га Дня беларускага пісьменства (11.08.2023)
Свята нацыянальнага маштабу. Праз некалькі тыдняў Гарадок стане літаратурнай сталіцай краіны. У першыя выхадныя верасня тут пройдзе юбілейны 30-ты Дзень беларускага пісьменства. Зараз у райцэнтры актыўна вядуцца падрыхтоўчыя работы. Прыводзяць у парадак дарогі, упрыгожваюць паркі і вуліцы. Новае аблічча набываюць сацыяльныя, культурныя і спартыўныя аб’екты.