ХХХ юбілейны Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Гарадку. Напрацягу двух дзён райцэнтр нагадвае вялізную святочную пляцоўку. У праграме Дня беларускага пісьменства мерапрыемствы, якія зацікавяць прыхільнікаў кнігі і тых, хто жадае карысна правесці час. Фестываль кнігі і прэсы, прэзентацыі, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі і тэматычныя выставы, моладзевыя праекты і конкурсы для дзяцей.