У Віцебску ўрачыста адкрылі пасля рамонту філіял №5 Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі. Ён размясціўся ў будынку на вуліцы Камуністычнай. Да гэтага часу 5-я паліклініка тулілася ў старым будынку на вуліцы Гагарына і часткова на праспекце Люднікава. Адкрыццё ўстановы аховы здароўя прымеркавалі да Дня народнага адзінства.