Дзень ведаў. Першыя званкі прагучалі ва ўсіх установах адукацыі краіны. У паўночным рэгіёне за парты селі больш за 116 тысяч школьнікаў. У выхаванцаў Полацкага кадэцкага вучылішча сёння двайное свята. У Дзень ведаў яны адзначаюць наваселле. Для 275-ці хлопчыкаў і дзяўчынак адкрыў свае дзверы сучасны кадэцкі гарадок. Яго будаўніцтва вялося некалькі гадоў. Вынік апраўдаў чаканні.