Абноўленая канцэртная зала «Віцебск» рыхтуецца да сустрэчы гасцей міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пачынаючы з верасня мінулага года тут ішоў капітальны рамонт з рэканструкцыяй. Новы выгляд набылі фасады і прылеглая тэрыторыя. Аб’ект уключаны ў рэспубліканскую інвестыцыйную праграму.