Прайсці першасную дыспансэрызацыю цяпер можна ў гандлёвых цэнтрах Віцебска. Спецыяльныя пункты размясціліся ў бізнес-цэнтры па вуліцы Леніна і ў гандлёвым цэнтры па праспекце Будаўнікоў. На першым этапе пацыентам прапануюць адказаць на пытанні пра самаадчуванне, род заняткаў і лад жыцця. Урач памерае рост і вагу, артэрыяльны ціск, сатурацыю, разлічыць індэкс масы цела і зробіць электракардыяграму. Уся інфармацыя адразу паступіць ў базу дадзеных паліклінік.