Забег мацнейшых. Супрацоўнікі МНС прымеркавалі да 85-годдзя Віцебскай вобласці сімвалічную акцыю. 85 ратаўнікоў у поўным абмундзіраванні, якое важыць па 15 кілаграмаў, прабеглі па вуліцы Міру ў абласным цэнтры.
Падрабязней у нашым рэпартажы.
Метка: #Новости_Витебск
Новыя правілы прыёму ў ВНУ пракаменціраваў Мікалай Гаўрычэнка (відэа)
Рэктар Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Мікалай Гаўрычэнка лічыць, што новыя правілы прыёму будуць спрыяць найбольш матываваным абітурыентам.
Сваім меркаваннем рэктар падзяліўся з нашымі карэспандэнтамі.
Як паступіць у ВНУ? Абмяркоўваем новую рэдакцыю правілаў прыёму (відэа)
Правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі змяніліся ў Беларусі. Цяпер выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены ў школах – па рускай або беларускай мове і па адным профільным прадмеце, у залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Яшчэ адзін профільны экзамен трэба будзе здаць непасрэдна ва установе адукацыі.
Нашы рэпарцёры высвятлялі, ці лягчэй будзе паступіць?
Кірыл Аніськін з Лепеля атрымаў падарункі ад Наталлі Качанавай (відэа)
Галоўны герой гэтай гісторыі — 12-гадовы Кірыл Аніськін з Лепеля. Напярэдадні Новага года школьнік знайшоў магчымасць павіншаваць са святамі Наталлю Качанаву. У адказ старшыня Савета Рэспублікі адправіла хлопчыку падарункі.
Навагодняя акцыя ад «Радыё Віцебск» (відэа)
Навагодняя акцыя ад «Радыё Віцебск» завершыцца 31 снежня. «Мандарынаманія» на працягу двух тыдняў радавала слухачоў падарункамі. Прызы ад любімай радыёстанцыі атрымалі больш як 70 чалавек.
Дзед Мароз і Снягурка віншавалі вадзіцеляў з Новым годам (вiдэа)
Дзед Мароз і Снягурка спынялі аўтамабілі на вуліцах Віцебска. Казачныя персанажы ўручалі вадзіцелям падарункі і віншавалі са святамі.
Галоўная ёлка вобласці. Як гэта было? (відэа)
Галоўная ёлка Прыдзвіння сабрала ў канцэртнай зале «Віцебск» каля тысячы школьнікаў з усіх раёнаў вобласці. Як гэта было?
Больш за 240 інвестпраектаў плануецца рэалізаваць на Віцебшчыне ў 2023 годзе (відэа)
Удзельнікі сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў прааналізавалі выкананне асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў адыходзячым годзе і акрэслілі задачы на наступныя 12 месяцаў.
Пра вынікі 2022 і перспектывы на год будучы ў рэпартажы Артура Смалякова.
Абласная прафсаюзная ёлка сабрала ў Віцебску каля 150 дзяцей (відэа)
Інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны, канцэртная праграма і навагодняе прадстаўленне. Незабыўную святочную праграму для юных гледачоў падрыхтавалі калектывы абласнога палаца дзяцей і моладзі. Маленькія госці абласной прафсаюзнай ёлкі атрымалі салодкія падарункі.
Падрабязней у нашым сюжэце.
Аляксандр Субоцін і Анатоль Ліневіч павіншавалі дзяцей са святамі (відэа)
Навагоднія прадстаўленні з Дзедам Марозам і Снягуркай у гэтыя дні ладзяцца ў дзіцячых установах. На свята запрашаюць гасцей, якія традыцыйна прыходзяць з падарункамі. Так, выхаванцаў Віцебскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з надыходзячым святам павіншаваў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. А да хлопчыкаў і дзяўчынак з Віцебскай спецыялізаванай школы-інтэрната завітаў з падарункамі старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.