Абласная «Віцебская лыжня-2023» сабрала ў Гарадку сотні аматараў актыўнага адпачынку. Навучальныя ўстановы, спартыўныя школы, прадпрыемствы вобласці, а таксама раённыя і абласны выканаўчыя камітэты выставілі свае каманды і прынялі ўдзел у лыжных эстафетах і індывідуальных гонках. На спартыўных пляцоўках разгарнуліся спаборніцтвы па армрэслінгу, узняцці гіры, дартсу.
Сяргей Місурагін сабраў самыя яркія моманты свята.