Чыстая вада. Новую станцыю абезжалезвання адкрылі ў Глыбоцкім раёне. Цяпер больш за дзвесце жыхароў вёскі Пліса будуць карыстацца якаснай пітной вадой. На ўрачыстае адкрыццё станцыі ў Плісе прыехаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, сабраліся дарослыя і школьнікі.
Метка: станция обезжелезивания
У Лёзне завяршылі будаўніцтва аб’ектаў водазабеспячэння са станцыяй абезжалезвання (08.09.2023)
У Лёзне завяршылі будаўніцтва аб’ектаў водазабеспячэння са станцыяй абезжалезвання. Першую чаргу комплексу ўвялі яшчэ ў пачатку года. Зараз рэалізавалі другі этап інвестыцыйнага праекта, у рамках якога поўнасцю абнавілі водаправодныя сеткі больш чым на 10-ці вуліцах. Цяпер усе жыхары гарадскога пасёлка і найбліжэйшага аграгарадка Зубкі атрымалі якасную пітную ваду.