Другі хлеб. Аграрыі паўночнага рэгіёна прыступілі да ўборкі бульбы. Самыя вялікія палі – у Талачынскім раёне. Тут паспяхова асвоілі перапрацоўку бульбы – гэта дадатковы прыбытак. Паўфабрыкат «бульба фры» карыстаецца попытам, таму ў гэтым сезоне было прынята рашэнне павялічыць пасяўныя плошчы.